Home

Advertisement

Customize
aboutweb_2_0

У сярэдзіне лістапада Нямецкая хваля раздавала сланоў BOBs („Best of Blogs“-Awards). Цырымонія ўручэньня праходзіла ўжо трэці раз.


Як лепшы ўганараваны Блог Фундацыі Санлайт. Яго аўтары выступаюць за празрыстасьць палітычных працэсаў у ЗША, праводзяць кампаніі і блог уяўляе сабой месца сустрэчы ўсіх зацікаўленых.

Былі вылучаныя таксама лепшыя блогі на розных мовах, "Рэпарцёры бязь межаў" уручылі слана пэрсанальна ад сябе... Падрабязьней і па-нямецку пра гэта можна пачытаць тутака

А я са свайго боку прапаную беларускай благасфэры нейкім чынам скаапэравацца і зладзіць фэстываль (працоўная назва БелБлог) - краіна мусіць ведаць сваіх герояў у твар!
 
 
aboutweb_2_0
07 October 2006 @ 10:01 am
Што: У новай школе ў Філадэльфіі дзеці вучацца толькі з дапамогай ноўтбукаў.

Навучальная ўстанова пад назвай "Школа будучага" была створаная з дапамогай кампаніі Microsoft. Гэта першае ў сьвеце месца, што аб'яднала інавацыйныя мэтады навучаньня і апошнія тэхналёгіі.

Каб паступіць у гэтую школу, дзецям ня трэба здаваць іспыты - усе 170 навучэнцаў былі абраныя з 1500 ахвотных з дапамогай… лятарэі.

Заняткі праходзяць па матар'ялах, атрыманых з Інтэрнэту, пры падтрымцы інтэрактыўнага праграмнага забесьпячэньня. Хатнія заданьні выконваюцца таксама на кампутары і дасылаюцца выкладчыку для праверкі. А бацькі могуць атрымаць доступ да сеткі школы, каб даведацца пра посьпехі свайго дзіцяці.

Статыстыка: 95% вучняў - афраамэрыканцы, 85% паходзяць з малазабясьпечаных сем'яў.

Дзе: Экспэрт

 
 
aboutweb_2_0

Што: Большасьць Інтэрнэт-абвестак зьмешчаныя на амэрыканскіх сэрвэрах, а вось найбольшая колькасьць блогаў - на сэрвэрах у Кітаі (паводле дадзеных PricewaterhouseCoopers і агенцыі Xinhua).


Другім па велічыні рынкам Інтэрнэт-абвестак ёсьць рэгіён Азіі і Ціхага акіяну. Эўропа займае трэцяе месца.


Згодна з справаздачай агенцыі Xinhua, колькасьць кітайскіх блогаў напрыканцы жніўня складала 34 мільёны. З 2002 году, калі гэтая форма онлайн-дзёньнікаў зьявілася на кітайскім рынку, лічба блогаў вырасла ў 30 разоў. Адначасова гэта ў 1.5 разы болей, чым на амэрыканскіх сэрвэрах. Паводле дадзеных агенцыі, 17 мільёнаў чалавек у Кітаі пішуць блогі і больш за 75 мільёнаў кітайцаў іх чытае. Аднак 70% Інтэрнэт-дзёньнікаў рэдка аднаўляюцца (запісы на іх зьяўляюцца не часьцей чым раз на 1-2 месяцы).


Дзе: Wiadomosci24.pl

 
 
aboutweb_2_0
06 October 2006 @ 01:42 pm

Што: Сам тэрмін Вэб 2.0 зьявіўся ў 2004 годзе і ілюстраваў якасныя зьмены ў WWW на другім дзясятку яго існаваньня. Вэб 2.0 не супярэчыць існым вэб-тэхналёгіям, а хутчэй ёсьць іх лягічным працягам. Адна зь асаблівасьцяў гэтай зьявы ў зьмене прыярытэтаў ды акцэнтаў у выкарыстаньні тэхналёгій і задаваленьні патрэбаў карыстальнікаў.


Галоўнай асаблівасьцю Вэб 2.0 ёсьць хуткі рост актыўнасьці карыстальнікаў, які апроч іншага праяўляецца ва ўдзеле ў інтэрнэт-супольнасьцях, разьмяшчэньні камэнтароў на сайтах ды вядзеньні блогаў. Адметнай рысай Вэб 2.0 можна назваць таксама актыўны абмен дадзенымі, а менавіта экспарт навінаў ды актыўная агрэгацыя інфармацыі з сайтаў.


Сёньня панізіліся патрабаваньні да "яскравасьці" ды "крэатыўнасьці" дызайну і напаўненьня сайтаў, зьменшылася патрэба ў комплексных парталах, зьнізілася значэньне афлайн-рэклямы ды бізнэс-цікавасьць да вялікіх праектаў.


Такім чынам, Вэб 2.0 зафіксаваў пераход ад адзінкавых дарагіх комплексных рашэньняў да моцна тыпізаваных, танных, лёгкіх у выкарыстаньні сайтаў з магчымасьцю эфэктыўнага абмену інфармацыі. Прычынай стала патрэба карыстальнікаў у актыўнай самарэалізацыі ў WWW, а таксама разьвіцьцё тэхналёгій пошуку ды агрэгацыі інфармацыі ў Інтэрнэце.


Дзе: украінская Вікіпэдыя

 
 
aboutweb_2_0
06 October 2006 @ 01:38 pm

Што: 113 мільёнаў карыстальнікаў і штодня 250 тысячаў новых, палова якіх старэйшая за 35 год. Сёмае месца ў сьвеце сярод найбольш наведвальных старонак www. Сэрвіс, якому толькі тры гады, пазыцыянуе сябе як "а place for friends".


Асноўная ўласьцівасьць MySpace- гэта тое, што вялікая колькасьць інфармацыі пададзеная ў вельмі простай форме. Карыстальнікі могуць дадаваць здымкі, пісаць блогі, пісаць камэнтары пад профілямі, дыскутаваць на форумах і ў замкнутых тэматычных суполках, а таксама "дадаваць сяброў", то бок зьмяшчаць спасылкі да іншых у сваім профілі. Апошняе спрашчае блуканьне па гіганцкай прасторы MySpace і знаёмства з новымі людзьмі.


Натуральна, што існуюць іншыя рэсурсы кшталту MySpace, аднак ня ўсе яны гэтаксама папулярныя. На польскім рынку, напрыклад, самым буйным зьяўляецца grono.net, што аб'ядноўвае блізу аднаго мільёну карыстальнікаў. Хапае таксама і нямецкіх клёнаў MySpace, а прынцып, пакладзены ў аснову такіх сайтаў, выяўлены ўжо ў іх назвах: Du-gehoerst-zu-meinen-freunden.de ці Sei-Mein-Freund.de


Дзе: збольшага Wiadomosci24.pl

 
 
aboutweb_2_0

Што: 15 верасьня ў Менскім эпархіяльным упраўленьні прайшло паседжаньне Эпархіяльнае рады пад старшынёўствам мітрапаліта Менскага і Слуцкага Філарэта. На паседжаньні разглядалі пытаньні публіцыстычнай дзейнасьці клірыкаў Беларускай Праваслаўнай Царквы ў сетцы Інтэрнэт і друкаваных выданьнях.


Гаворка ішла пра дзейнасьць сьвятара Аляксандра Шрамка, клірыка Сьвята-Пакроўскага храму места Менску. Айцец Аляксандар даўна вядомы карыстальнікам сеткі Інтэрнэт як аўтар сайту «Дзёньнік сьвятара», матэрыялы з каторага пазьней выдалі кніжкай. Апошнім часам а.Аляксандар пісаў публіцыстычныя артыкулы на розныя пільныя пытаньні царкоўнага жыцьця ў Беларусі, часам пытаньні тыя былі палемічныя, і публікаваў іх на сайце «Царква» і ў «Жывым журнале».


Як кажа архімандрыт Аляксей, у тых публікацыях а.Аляксандар Шрамко часьцяком выяўляў меркаваньні, якія «не адпавядаюць высокаму сану праваслаўнага сьвятара» і якія спрычыняліся да нэгатыўнае рэакцыі сярод праваслаўных інтэрнэт-карыстальнікаў. У Менскае эпархіяльнае ўпраўленьне зьвярталіся зьбянтэжаныя чытачы з водгукамі на выказваньні а.Аляксандра Шрамка ня толькі зь Беларусі, але і з Расеі, Украіны і Прыбалтыкі.


Эпархіяльная рада пастанавіла параіць а.Аляксандру Шрамку кінуць дзейнасьць у Інтэрнэце і засяродзіць свае высілкі беспасярэдне на пастырстве.

Дзе: Наша Ніва

 
 
aboutweb_2_0
06 October 2006 @ 01:29 pm

Што: Social Software зьмяняе Інтэрнэт: цяпер мець электронную паштовую скрыню і вольна карыстацца вэб-браўзэрам мала для таго, каб ісьці ў ногу з часам.

Цесны суплёт камунікацыйных ды інфармацыйных магчымасьцяў, арыентаваных на чалавека і ягоныя патрэбы, пастаянна пашыраецца – можна сказаць, сеціва ў Сеціве. Людзі гатовыя дзяліцца сваімі ведамі й экспэртнымі парадамі гэтаксама, як фотаздымкамі і музычнымі зацікаўленасьцямі. У адрозьненьне ад першай вэрсіі вэбу, мала хто хаваецца пад выдуманымі імёнамі ды бязмэтна блукае ў інтэрнэт-прасторы – віртуальны сьвет стаў больш рэальным. Мы паводзім сябе як у сапраўдным жыцьці – знаёмімся, завязваем прыватныя і прафэсійныя кантакты, пачынаем агульны бізнэс, плянуем праекты ці шукаем месца працы.


Аднак той, хто хоча атрымаць карысьць ад Social Software, мусіць сам быць актыўным. Гэта не падобна да ранейшых закрытых клюбаў – новыя сеткі адкрытыя для ўсіх. Безумоўна, без Social Software цалкам можна жыць, аднак той, хто ім карыстаецца, мае значныя перавагі – як прыватныя, так і прафэсійныя.


Дзе: DIE ZEIT

 
 
aboutweb_2_0
06 October 2006 @ 01:24 pm

Ідэя гэтага блогу паўстала, калі я паглядзела на колькасьць навінаў, пазначаных закладкай "вэб 2.0", у сваім чытальніку рсс. Яшчэ раней узьнікла ідэя напісаць артыкул пра гэтую зьяву для беларускай Вікіпедыі. Зараз я знаходжуся ў стане збору інфармацыі - і сабрала яе столькі, што хочацца пачаць дзяліцца.

Амаль кожны дзень дадае нешта новае да маёй калекцыі цікавостак пра "новае аблічча інтэрнэту". Паводле першапачатковай ідэі, у гэтым блогу я буду зводзіць рознамоўныя навіны ці артыкулы ў адным месцы - перакладаючы на беларускую, зразумела. Вось і паглядзім разам, што атрымаецца:)

 
 
 
 

Advertisement

Customize