| aboutweb_2_0 ( @ 2006-10-06 13:42:00 |
Што: Сам тэрмін Вэб 2.0 зьявіўся ў 2004 годзе і ілюстраваў якасныя зьмены ў WWW на другім дзясятку яго існаваньня. Вэб 2.0 не супярэчыць існым вэб-тэхналёгіям, а хутчэй ёсьць іх лягічным працягам. Адна зь асаблівасьцяў гэтай зьявы ў зьмене прыярытэтаў ды акцэнтаў у выкарыстаньні тэхналёгій і задаваленьні патрэбаў карыстальнікаў.
Галоўнай асаблівасьцю Вэб 2.0 ёсьць хуткі рост актыўнасьці карыстальнікаў, які апроч іншага праяўляецца ва ўдзеле ў інтэрнэт-супольнасьцях, разьмяшчэньні камэнтароў на сайтах ды вядзеньні блогаў. Адметнай рысай Вэб 2.0 можна назваць таксама актыўны абмен дадзенымі, а менавіта экспарт навінаў ды актыўная агрэгацыя інфармацыі з сайтаў.
Сёньня панізіліся патрабаваньні да "яскравасьці" ды "крэатыўнасьці" дызайну і напаўненьня сайтаў, зьменшылася патрэба ў комплексных парталах, зьнізілася значэньне афлайн-рэклямы ды бізнэс-цікавасьць да вялікіх праектаў.
Такім чынам, Вэб 2.0 зафіксаваў пераход ад адзінкавых дарагіх комплексных рашэньняў да моцна тыпізаваных, танных, лёгкіх у выкарыстаньні сайтаў з магчымасьцю эфэктыўнага абмену інфармацыі. Прычынай стала патрэба карыстальнікаў у актыўнай самарэалізацыі ў WWW, а таксама разьвіцьцё тэхналёгій пошуку ды агрэгацыі інфармацыі ў Інтэрнэце.
Дзе: украінская Вікіпэдыя