| aboutweb_2_0 ( @ 2006-10-07 10:01:00 |
Школа 2.0
Што: У новай школе ў Філадэльфіі дзеці вучацца толькі з дапамогай ноўтбукаў.
Што: У новай школе ў Філадэльфіі дзеці вучацца толькі з дапамогай ноўтбукаў.
Навучальная ўстанова пад назвай "Школа
будучага" была створаная з дапамогай кампаніі Microsoft. Гэта
першае ў сьвеце месца, што аб'яднала інавацыйныя мэтады навучаньня і апошнія
тэхналёгіі.
Каб паступіць у гэтую школу, дзецям ня трэба здаваць іспыты - усе 170 навучэнцаў былі абраныя з 1500 ахвотных з дапамогай… лятарэі.
Заняткі праходзяць па матар'ялах, атрыманых з Інтэрнэту, пры
падтрымцы інтэрактыўнага праграмнага забесьпячэньня. Хатнія заданьні
выконваюцца таксама на кампутары і дасылаюцца выкладчыку для праверкі. А бацькі
могуць атрымаць доступ да сеткі школы, каб даведацца пра посьпехі свайго
дзіцяці.
Статыстыка: 95% вучняў - афраамэрыканцы, 85% паходзяць з
малазабясьпечаных сем'яў.
Дзе: Экспэрт