aboutweb_2_0 ([info]aboutweb_2_0) wrote,
@ 2006-10-06 13:33:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend  Next Entry
Эпархіяльная рада чытае «жывыя журналы» сьвятароў

Што: 15 верасьня ў Менскім эпархіяльным упраўленьні прайшло паседжаньне Эпархіяльнае рады пад старшынёўствам мітрапаліта Менскага і Слуцкага Філарэта. На паседжаньні разглядалі пытаньні публіцыстычнай дзейнасьці клірыкаў Беларускай Праваслаўнай Царквы ў сетцы Інтэрнэт і друкаваных выданьнях.


Гаворка ішла пра дзейнасьць сьвятара Аляксандра Шрамка, клірыка Сьвята-Пакроўскага храму места Менску. Айцец Аляксандар даўна вядомы карыстальнікам сеткі Інтэрнэт як аўтар сайту «Дзёньнік сьвятара», матэрыялы з каторага пазьней выдалі кніжкай. Апошнім часам а.Аляксандар пісаў публіцыстычныя артыкулы на розныя пільныя пытаньні царкоўнага жыцьця ў Беларусі, часам пытаньні тыя былі палемічныя, і публікаваў іх на сайце «Царква» і ў «Жывым журнале».


Як кажа архімандрыт Аляксей, у тых публікацыях а.Аляксандар Шрамко часьцяком выяўляў меркаваньні, якія «не адпавядаюць высокаму сану праваслаўнага сьвятара» і якія спрычыняліся да нэгатыўнае рэакцыі сярод праваслаўных інтэрнэт-карыстальнікаў. У Менскае эпархіяльнае ўпраўленьне зьвярталіся зьбянтэжаныя чытачы з водгукамі на выказваньні а.Аляксандра Шрамка ня толькі зь Беларусі, але і з Расеі, Украіны і Прыбалтыкі.


Эпархіяльная рада пастанавіла параіць а.Аляксандру Шрамку кінуць дзейнасьць у Інтэрнэце і засяродзіць свае высілкі беспасярэдне на пастырстве.

Дзе: Наша Ніва




Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…